Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Средняя школа №2 г. Мозыря

Назад
Школьны гісторыка-этнаграфічны музей

Видеоролик Добро пожаловать в «Сялянскую хату»

 

«Сялянская хата» заснаваны 30 снежня 1989 года у выглядзе хаты селяніна канца XIX– пачатку XX стагоддзяў вучнямі, бацькамі і настаўнікамі школы. За гады дзейнасці школьнага этнаграфічнага музея сабрана вялікая калекцыя (190) прадметаў быту селяніна.


Асноўным відам дзейнасці музея з'яўляецца пошукава-даследчая праца, дзе навучэнцы прымаюць ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і акцыях " Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», "Я гэты край Радзімаю заву", «Школьны музей у чамадане», " Збяры Беларусь ў сваім сэрцы», «Энергомарафон», намінацыя «Лепшы практычны цэнтр (музей)  па энергазберажэнню», “Музейная старонка ў інтэрнэт-прасторы ўстановы адукацыі», намінацыя «Самы зручны і інфарматыўны музей», у аглядзе – конкурсе школьных музеяў устаноў адукацыі Мазырскага раёна і горада Мазыра,  удзел ў Абласным краязнаўчым анлайн- форуме, у конкурсе "Меняющийся музей в меняющемся мире" у намінацыі музейныя адукацыйныя праграмы


Музейныя экспазіцыі “Сялянскі падворак”, “Мужчынскае і жаночае адзенне”.

шырока выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе і дазваляюць разнастаіць формы правядзення заняткаў па беларускай мове, літаратуры, культуры роднага краю. Пачынаецца экскурсія з экспазіцыі “Сялянскі падворак”. Яна расказвае пра побыт беларусаў, асаблівасці вядзення гаспадаркі, прадстаўляе прадметы розных рамёстваў.

Экспазіцыя “Мужчынскае і жаночае адзенне” дэманструе вопратку, галаўныя ўборы, абутак палешукоў.

У экспазіцыі “Інтэр’ер сялянскай хаты” большую частку жытла займала жылое памяшканне з печчу і комінам.

Усе экскурсіі праходзяць на роднай мове. Тэматыка экскурсій розная – «Гісторыя стварэння музея», «Аглядная экскурсія», «Беларускі нацыянальны касцюм», «Беларускі лён», «Прылады працы», «Сялянскі дом».

         Школьны музей створаны для дзяцей. Дзеці – наша будучыня.