Паважаныя сябры!
Калі вы хочаце даведацца, як жылі нашы продкі, як працавалі яны ў двары, на полі, у лесе,як планавалі інтэр’ер сялянскай хаты і якімі прадметамі аздаблялі хатні пакой, як праходзілі народныя святы на Палессі, то вам неабходна пабываць у нашым гісторыка- этнаграфічным музеі “ Сялянская хата” СШ 2 г. Мазыра. Яго плошча - 48,2 кв.метра.
Школьны музей заснаваны 30 снежня 1989 года у выглядзе сянскай хаты к.18 п. 19 стагоддзяў. Экскурсаводы раскрыюць вам усе сакрэты паходжання адзення, абутку, хатніх рэчаў, што служылі чалавеку верай і праўдай.
Кожны госць зможа даведацца, што азначаюць такія рэчы, як таптуха, уюрок, кросны і патрымаць іх у руках. Жадаючыя наведаць наш музей змогуць авалодаць народнымі традыцыямі і абрадамі Палесся. З мэтай адраджэння духоўных нацыянальных каштоўнасцей на базе музея праходзяць вечарыны, у час якіх гучаць вершы, народныя песні.
Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.
Помню дзеда хату,
Поўну экспанатаў:
З карэнняў калыска,
Гліняная міска,
Драўляная лыжка,
Двайная гладышка,
Святыя іконы,
Круглы серп зублёны,
Вялікія кросны,
КадАўбец дзівосны,
КамЕнныя жорны,
Дзяжа на хлеб чорны,
Стары калаўротак,
Са сноўніцай мотак,
ГладкАя качалка,
КрэсІва - запалкі...
У нябыце хата і ўсе экспанаты.
Мы запрашаем да сябе ў госці ўсіх , хто жадае пабываць у мінулым, каб пазнаць быт нашых продкаў.
Прыветна вокны пазіраюць,
Нібыта ў госці запрашаюць.
Ну, добры выгляд хата мае. Цікава?
Заходзьце і ўбачыце, што вас тут чакае!